XIV адкрыты раённы фестываль культуры і побыту «Эйсмантаўскі фэст» адбудзецца 28 чэрвеня ў аг. Вялікія Эйсманты.

Праграма свята разнастайная і насычаная: святочнае богаслужэнне у касцёле аг. В.Эйсманты, выступленні артыстаў з Мінску, Гродна, Бераставіцы, работа коннага клуба і інтэрактыўнай пляцоўкі Бераставіцкага РАУС.
Маленькім гасцям фестывалю спадабаецца крыа-шоу, пенная вычарынка і шоу мыльных бурбалак.
Не пакіне раўнадушным і шоу барабаншчыкаў і шоу танца і агню.
Што за свята без нацыянальных страў? Запрашаем на падворкі са стравамі нацыянальнай кухні.
На працягу фестывалю дэгустацыю сваёй прадукцыі правядуць ААТ «Малочны мір», ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат».
Запрашаем усіх на свята!